защита охрана помощь        Пятница, 19.04.2024, 00:32
ЗООСВЕТ - член Всемирного Общества защиты животных (WSPA)
Приветствуем Вас Гость
Главная страница | Обратная связь | Регистрация | Вход
Выпуски газеты
Меню сайта

            ВЫПАДАК У ВОЗЕРА.

  У мяне, ёсць сабака. Завуць яго Жуля. Гэта невялічкі сабака. Сам ён увесь чорны, а лапкі і грудка жоўтыя. Вочы ў яго вялікія, круглыя і зяленыя.
Ён жыве у нас ужо дзесяць год. Кармлю я свайго сабаку тры разы ў дзень. Ён вельмі любіць малако, цукар і костачкі. Мы з ім заўсёды ходзім гуляць у лес.Я кідаю яму галінкі, а ен іх прыносіць. Жуля вельмі разумны сабака, адданы.
Аднойчы ў яго жыцці здарыўся такі выпадак. Летам мой тата з сябрамі пайшоў на возера пасля працы і ўзяў з сабой Жулю. Татка з сябрамі смяяліся, купаліся і жартавалі. Раптам адзін татаў сябар пачаў тануць. Тата не разгубіўся  і кінуўся на дапамогу, і якое ж было яго здзіўленне, калі Жуля кінуўся за ім. Калі яны ўжо падплывалі да берага і ў таты не хапала больш моцы плыць далей, наш сабака схапціў тату за валасы  і пачаў цягнуць да берага.
З таго самага часу тата палюбіў Жулю яшчэ больш. Мы заўседы ўспамінаем гэты выпадак.
Вось такі ў нас разумны і адданы сабака. Для нас ен не проста жывела, а самы сапраўдны член нашай сям’і.

         г. Магілеў, Насця Кiслянкова                                    

            МУСЯ І ЯЕ СЯБРЫ.

Была красавіцкая раніца. Снег ўжо даўно сышоў, але надвор’е яшчэ было студзенае. Сонца стаяла нізка, і дзень патроху прыбываў. На двары было ціха і бязлюдна.
На лаўцы, каля двухпавярховага дома сядзелі тры хлопца. Яны былі лепшымі сябрамі і ўсе рашэнні прымалі толькі разам.
Першым загаварыў Санька:
-У мяне есць ідэя!
Сябры ўзнялі галовы.
-Якая? Распавядай хутчэй! – ажывіліся яны.
-А давайце возьмем якога-небудзь хатняга звярка! Будзем усе разам яго даглядаць, дрэсіраваць.
-А дзе мы яго трымаць будзем? – не спыняўся Максім.
-Што-небудзь прыдумаем, - падтрымаў Саньку Андрэйка. Па ўсяму было відаць, што яму гэтая ідэя спадабалася. Ен даўно марыў аб сабаку і нават прыдумаў для яго мянушку – Рэкс.

На ўроку фізкультуры ў школе ў Максіма забалела галава, таму ен не пайшоў займацца з усімі на стадыен, а застаўся каля школы.
Раптам каля майстэрні ен убачыў шэранькі мяккі клубочак. Гэта быў шчанюк. Хлопчык адразу жа ўспомніў учарашнюю гутарку пра сабаку. Максім узняўся з места і падбег да шчанюка, а той павярнуўся на спіну, нібы просячы паказытаць сабе пуза.

У кватэры Андрэя пачуўся званок. Адкрыўшы дзверы, ен убачыў Максіма і Саньку. Хлопцы весела ўсміхаліся, і было відаць, што яны хочуць нешта расказаць.
- Пайшлі хутчэй! – наперабой загаварылі яны. Андрэй хутка апрануўся і выйшаў. – Мы Рэкса знайшлі, - пажартаваў Санька.
-А дзе ен? – узрадаваўся Андрэйка.
-Убачыш, пойдзем хутчэй, - падганялі сябра хлопцы. Толькі яны падыйшлі да ўзгорка, як пад машынай, што стаяла непадалеку, Санька ўбачыў мяккі клубок з шэрай спінкай.
-Гэта сабака? – здзівіўся хлопец.
Максім падбег да машыны і ўзяў шчане на рукі.
-Я яго ўбачыў каля школы.

У гэты момант па вуліцы праходзіў Вадзім, хлопец з восьмага класа, які сказаў ім:
-Хлопцы, гэта бяздомнае шчане і клічуць яго Муся.
-Муся? – здзівіліся хлопцы. - Так звычайна кошак клічуць!
-Муся! – пазваў сабаку Вадзім, і той  паглядзеў на яго. – Вось бачыце! Адклікаецца!
-Ну, Муся, дык Муся! – згадзіўся Максім. Яго падтрымалі і сябры.

Сабачане сядзела на руках у Андрэя і віляла хвосцікам..Праз некалькі хвілін перад Мусей ужо стаяла міска з малаком. Вельмі хутка місачка была ўжо пустая, і шчане стала яе вылізваць. I зноў перад ім стаяла поўная міска малака, але цяпер, не захацеўшы больш піць, Муся залезла ў міску і ўсе выліла.
-Не хоча, пэўна, не галодная, - сказаў Максім.
Санька ўзяў сабачане, выцер яму лапкі травой:
-Муся купацца хоча! - сказаў ен.
-А потым ты яе лячыць будзеш, - з насмешкай прыкрыкнуў Андрэй.
-I буду!
-Вось і будзеш!
-Не трэба сварыцца, - перабіў трэці сябар. – Лепш падумайце пра тое, дзе яна будзе жыць.
-У тваім хляву. Там жа ніхто не жыве, - падаў ідэю Санька.

Дачакаўшыся заканчэння заняткаў, хлопцы, пераапрануўшыся, пабеглі да хлеву. У кожнага ў руках была ежа для Мусі – мяса і сасіскі, якія шчане з’ела за некалькі хвілін. Затым хлопцы павялі яе на прагулку. Сабачане пабегла за імі. Сябры зразумелі, што Муся пачала прымаць іх за сваіх гаспадароў.
Тое, што хлопцы кармілі шчане мясам, прывяло не да самага лепшпга выніку: Муся нічога не хацела,  акрамя мяса! А неяк, калі хлопцы прынеслі ей малака з булкай, яна нават перакуліла міску з малаком. Гэта працягвалася два месяцы, але потым шчане прызвычаілася і стала есці ўсе.
Шчане паступова падрастала, і ў яго з’явіліся сябры – трохногі сабака Бім, чорная Найда і многія іншыя.
На лета хлопцы зрабілі будку для Мусі, каб яна спала на свежым паветры. Але спакойна яна там не сядзела: гаўкала, цягала будку ўзад і ўперад, чорная Найда дапамагала Мусе перагрызаць вяроўку.
Аднойчы, калі Максім пайшоў у хлеў, каб выпусціць Мусю пагуляць, міма яго прабег вялікі сабака. Хлопец выпусціў Мусю, але яна хутка прыбегла назад. Толькі Максім узяў яе на рукі, як з-за вугла з’явіўся дзядзька Алег і наставіў на Мусю стрэльбу:
-Вось і яшчэ адна, - сказаў ен.
Максім павярнуўся і хутка панес сабаку ў хлеў, а Алег крыкнуў яму ўслед:
-Яшчэ раз убачу, што сабака не на прывязі, будзе тое, што з астатнімі!
З паляўнічым на сабак быў яшчэ адзін чалавек – дзядзька Юрка, які дапамагаў Алегу заганяць сабак.
Максім зразумеў, што адбывалася, закрыў Мусю і пабег да Санькі. Праз мінут дзесяць абодва хлопца беглі ўжо да хлева. Раптам яны пачулі стрэл і адразу жа накіраваліся ў той бок, дзе чуліся стрэлы. Каля слупа ляжаў Пірат. Яго галава была ў крыві. У некалькіх метрах ад яго ляжаў другі сабака – трохногі Бім. Адно яго вока было адкрыта, а другога не было...
Хлопцы пабеглі да Мусі. Яны хваляваліся, каб з ей не здарылася бяда. Дзверы ў хлеў былі зачынены. Муся ляжала там і скавытала, адчуваючы, пэўна, смерць сваіх сяброў.
- Глядзі, - сказаў Санька. Максім паглядзеў у тым напрамку, куды паказваў яго сябар, і ўбачыў жудасную карціну: чацвера мужыкоў цягнула на санках сабак. Раптам адзін сабака зваліўся на зямлю. Максім пазнаў Найду... За санкамі ішоў з лапатай дзядзька Віця. Яны выкапалі вялікую яму і скінулі туды сяброў Мусі, Максімкі, Андрэйкі і Санькі...

Да Новага года заставалася сем дзен. Максім, Андрэй і Санька пайшлі ў лес за елкай. З сабой яны ўзялі таксама і Мусю. Па дарозе Муся пабегла за курапаткай і доўга не вярталася. Хлопцы пачалі ўжо хвалявацца, але хутка яна дагнала іх.
З дарогі хлопцы сышлі на поле. Здалек яны ўбачылі мужчыну. Зрабіўшы бліжэй некалькі крокаў, хлопцы пазналі дзядзьку Алега. Ен ішоў прама да іх. Раптам дзядзька зняў стрэльбу і некуды яе нацэліў. Хлопцы паглядзелі ў той бок і ўбачылі там зайца. Муся таксама ўбачыла зайца. Не паспеў Санька яе затрымаць, як яна кінулася да зайца так, што за ей узняўся слуп снегу. Даўгавухі, убачыўшы Мусю, адразу жа шугануў да бліжэйшых кустоў. Было чуваць, як лаяўся дзядзька Алег. А праз некалькі хвілін ен знік, а з-за кустоў выбегла Муся. Было відаць, што ей спадабалася такая прабежка за зайцам, а Санька падыйшоў да яе і пачаў хваліць:
-Малайчына, выратавала зайца!

Пасля лесу Муся адразу жа пабегла ў хлеў.
- Ого! – ускрыкнуў Андрэй, - сама ў хлеў пабегла і заганяць не трэба!
Вечарам, як заўседы, Андрэй пайшоў карміць Мусю. Зайшоўшы ў хлеў, ен убачыў, што каля Мусі ляжалі тры зусім маленькіх шчанюка. Андрэй нават не думаў, што шчанюкі могуць быць такімі маленечкімі.
Наліўшы ў місачку малака, хлопец пабег за свежым сенам. Сена ен падаслаў вакол сабачай сям’і, каб маленькім было цяплей.
- Вось дык падарунак ты нам падрыхтавала да Новага года! – сказаў Андрэй Мусі.
Наступны дзень хлопцы поўнасцю прысвяцілі клопатам аб шчанюках. Яны бегалі па ўсіх хатах і пыталіся, ці патрэбны каму-небудзь шчанюкі. Спачатку ў іх нічога не атрымоўвалася, але затым яны  ўсе ж знайшлі для шчанюкоў новых гаспадароў, і праз месяц шчаняты былі разданыя.

Аднойчы сябры сядзелі на лаўцы каля дома і размаўлялі паміж сабой. Яны вырашылі змайстраваць домік, у якім змагла б жыць не толькі Муся, а куды б і яны змаглі б прыходзіць.
Дошкі бралі са столі старой хаты. Цераз тыдзень ужо была зроблена адна сцяна. Потым другая, а яшчэ цераз месяц засталося пабудаваць толькі страху. Вось тут знайшлі працу таксама і для Мусі. Калі цягнулі кавалкi руберойда з канюшні, іх вяроўкай прывязвалі да сабакi, а ен цягнуў іх да самага доміка. Хлопцы потым гаварылі: “Муся сабе дом дапамагала рабіць!”
Праз два тыдні ў домік пасялілі Мусю. Хлопцы змайстравалі ў доміку стол, лаўку і нават печку. Пад сталом знаходзілася месца Мусі. Сябры палажылі туды сена, а зверху дыванчык. Гэта спатрэбілася для Мусіных дзетак. Iзноў клопаты... Хлопцы зноў не ведалі, што з імі рабіць. Шчанюкоў ніхто не хацеў браць. Яны падрасталі, а хлопцы ўсе больш за іх хваляваліся: у сяброў не было столькі сродкаў, каб іх карміць, але яшчэ горшым было тое, што сабачанят маглі застрэліць...

Праз некаторы час шчанюкоў раздалі. I зноў прыйшла зіма. На двары стаяў моцны мароз, але снега было мала. Пад вечар у кватэру Максіма пазванілі. Адкрыўшы дзверы, ен убачыў дзвюх маленькіх дзяўчынак. Яны сказалі, што дзядзька Алег зноў адстрэльвае сабак. Мусю любілі ўсе дзеці, а вось дарослыя – не.
Максім адразу жа пабег, каб закрыць Мусю ў доміку, каб яна не пабегла на горку, куды заганялі сабак, каб убіваць. Хлопец падпер дзверы доміка тоўстай палкай і прыціснуў яе камянем. Муся лаяла, выла, драла дзверы лапамі, але потым сціхла. Максім баяўся, каб яе не застрэлілі. На другі дзень хлопцы адразу ж кінуліся да доміка, але Мусі ў ім не было, на падлозе валяўся рваны ашыйнік, а каля дзвярэй была вырыта глыбокая яма. Усе трое кінуліся на горку. Не знайшоўшы там сабак, яны ўзрадаваліся, але раптам на снезе сябры ўбачылі чырвоную пляму. Ад хвалявання сэрцы іх забілiся хутчэй. Яны падыйшлі да суседняй нізіны і ўбачылі тое, што ніколі не змаглі бы сабе ўявіць. Там ляжала тры сабакi, і сярод іх – Муся... Хлопцы падбеглі да яе, і слезы самі пацяклі з іх вачэй. Цела Мусі ляжала нерухома, вочы яе былі закрытыя, а на шыі была чырвоная пляма...

          в.Мярэцкія,Максім Юхновіч                                 

                ХОВАНКI.

Быў поўдзень. Я гуляла ў завулку са сваімі сяброўкамі, а мае шчанюкі гулялі на двары, побач з домам.
Раптам мяне паклікала мама:
-Света, адно шчаня знікла!
Я адразу ж пачала яго паўсюль шукаць. Шукала я і пад дошкамі, і ў татавам гаражы. Нідзе яго не было! Мы  ўжо страцілі надзею яго адшукаць, калі татка крыкнуў:
-Ен тут, каля гаража! Ляжыць на пяску!
Проста шчанюк быў таго ж колеру,што і  пясок, таму мы яго і не прыкмецілі. Мы ўсе ўзрадаваліся, а шчаня нават больш, чым мы. Хто ведае, можа, ен гуляў у хованкі?

           г.Кобрын,Света Радчук  
 
                                     
              ВЕЧНАЯ ДРУЖБА.

Зямля –гэта не толькі планета людзей, але і планета жывел. Наша агульная планета. Але чаму жывелам так часта бывае дрэнна побач з намі? Хто ў гэтым вінаваты ?
Некалькі год таму назад майго тату адправілі ў другі раен дапамагчы расчысціць завалы лесу.
Жылі рабочыя ў лесе. Аднойчы вечарам тата выйшаў са сваей старожкі і побач з будынкам убачыў вялікага ката, які нясчаснымі вачыма глядзеў на тату. Мой тата даў яму паесці, і ў хуткім часе яны пасябравалі. Калі надышоў час ад’язджаць, кот глядзеў на тату, нібы адчуваючы, што ен яго хутка пакіне. Але татка не пакінуў яго, а ўзяў з сабой.
Калі я прыйшоў са школы, тата сказаў, што прывез мне падарунак. Побач са мной стаяў вялікі чорны кот з зяленымі вачыма, а калі ен павярнуўся, то я ўбачыў на яго шыі белы гальштучак. Кот адразу мне спадабаўся, і я назваў яго Васькам.
Кот Васька быў баявым катом.
Больш за ўсіх Васька любіў тату. Кот быў удзячны яму за тое, што ен яго не кінуў. Васька заўседы праводзіў татку на работу і сустракаў, а мяне да школы. З мамай кот выходзіў разам тады, калі яна ішла даіць карову.
Васька быў добры рыбак. Побач з маей хатай есць невялікая канаўка, вада якой выцякае ў возера. У канаўцы есць рыба. Васька садзіўся на бераг і пільна сачыў за рыбай, і калі тая падскоквала з вады ўверх, ен спрытна хапаў яе сваей лапай, а потым бег да мяне, мяўкаў.
Я ўвесь час задумваюся над тым, хто і па якой прычыне выкінуў яго ў лес?
У нас Васька хутка стаў тоўстым, нават падняць на рукі яго было цяжка!
Але аднойчы Васька прапаў. Колькі я яго не шукаў, не клікаў, усе было дарэмна – Васі нідзе не было. Мая суседка сказала мне, што разумны і верны гаспадару кот перад смерцю адыходзіць далей ад свайго дому. Відаць, Васька адчуў, што хутка памрэ, і, каб не напалохаць гаспадароў, ен адышоў ад дому.
Я ніколі не забуду свайго Ваську.


              ВЕРНАСЦЬ КАТА.

Гавораць, што вельмі верныя адзін аднаму лебядзі. Але больш за ўсе мяне ўразіла вернасць майго ката Васі.
Побач з намі ў суседзяў жыла кошка Маркіза. Васька моцна пасябраваў з ей. Яны з Маркізай нават жылі разам, як адна сям’я. Маркіза нарадзiла чацвярых кацянят, трое з якіх былі падобныя на Ваську: чорныя, вялікія, з белымі гальштучкамі на шыі. Уся сям’я заўседы разам прыходзіла да нас. А калі мама даіла карову, то Вася і Маркіза чакалі малака. I што было цікава: Вася ніколі не пачынаў першым піць малако, а заўседы чакаў, пакуль не нап’ецца Маркіза. Мама злавала, што прыходзіцца карміць суседскую кошку, і спрабавала адганяць Маркізу, але Вася настойліва даваў піць першай Маркізе.
Але аднойчы летам прапалі адразу і Вася, і Маркіза. Не прыйшлі яны за малаком і на другі дзень, і я, усхваляваны, вырашыў ісці шукаць Ваську да суседзяў. Васю я убачыў на слупу суседскай агароджы. Ен сядзеў і глядзеў уніз. Я ўзяў яго і на руках прынес дахаты. Есці ен нічога не стаў. Я ўсхваляваўся, ці не захварэў наш кот.
На наступны дзень раніцай я зноў знайшоў яго ў сваей суседкі цеткі Раі, якая мне расказала, што Маркізу ўбіла машынай, і яны пахавалі яе пад плотам. Толькі зараз я зразумеў, чаму Васька ўвесь час вяртаўся да суседзяў і сядзеў на слупе. Ен чакаў сваю сяброўку.
Я забіраў Ваську ад суседзяў, але кожны раз ен вяртаўся на тое месца, дзе пахавалі Маркізу. Толькі пасля таго, як цетка Рая накрычала на Ваську і лягонька ўдарыла яго анучай, ен перастаў хадзіць да суседзяў, але ўвесь час заставаўся сумным. Ен так і не змог забыць Маркізу...

             М-Арлы, Саша Скрабец

 
            НЕЗВЫЧАЙНАЕ ПАДАРОЖЖА
            (апавяданне-казка)

Каця сядзела каля адчыненага акна і аб чымсьці думала. А думаць было пра што: настаўніца папрасіла яе напісаць сачыненне на тэму “Жывелы побач з намі”. Ужо другую гадзіну Каця не магла напісаць ніводнага радка. Яна спрабавала пісаць пра хатніх жывел, але ей здалося гэта не надта цікавым.
На вуліцы тым часам пацямнела. Падзьмуў халодны вецер.
Каця ўстала з-за стала, каб зачыніць акно. Раптам у небе дзяўчынка ўбачыла бусла.
“Калі б я магла лятаць, - падумала Каця, - я б змагла ўбачыць розных жывел і расказаць пра іх жыцце ў сваім сачыненні.”
Бусел, нібы пачуўшы думкі дзяўчынкі, падляцеў да яе і спытаў:
-Чаго сумуеш?
-Сачыненне пра жывел трэба напісаць, а я нічога прыдумаць не магу!
-Я пакажу табе жывел, калі ты паляціш разам са мной.
-Я згодна, але я лятаць не ўмею...
-Гэта не праблема.
Бусел узмахнуў крылам, і раптам дзяўчынка зрабілася маленькай, нібы напарстачак. Цяпер яна магла сесці на бусла.
Праз некаторы час яны былі ўжо ў лесе.
- Каця, зірні ўніз. Што ты там бачыш? – запытаўся бусел.
-Дрэвы, кусты, траву, невялікую горачку...
-А жывел ты ніякіх не бачыш? - зноў спытаў бусел.
-Не, - адказала Каця.
-Гэта не так, бо тая самая горачка, якую ты бачыш, на самой справе з’яўляецца мурашнікам. Кожны дзень тысячы мурашоў ачышчаюць лес, несучы ў свой мурашнік галінкі дрэў і траву. Людзі ведаюць аб гэтым і таму клапацяцца аб мурашах, агароджваюць мурашнікі. А зараз мы паляцім у горад.
-Каця, зірні ўніз. Што ты там бачыш?
-Сабачку. Але чаму ен гуляе вечарам адзін? – здзівілася Каця.
-Ен не гуляе, яго пакінулі, - адказаў бусел.
-Як гэта – пакінулі? Сабака – не рэч, якую можна згубіць! – абурана загаварыла дзяўчынка.
-Я раскажу табе яго гісторыю, - пачаў бусел. – Аднойчы хлопчык Ваня прынес у кватэру шчаня, сказаў, што яго клічуць Рэкс і пес будзе жыць з ім. Ваня паабяцаў бацькам даглядаць яго. Час ішоў. Шчаня падрасло, а ў Вані не хапала часу яго даглядаць. Часта шчаня заставалася галодным і нямытым. А калі Ваня паехаў у летнік, яго бацькі, параіўшыся, завялі сабаку ў парк, ды там яго і пакінулі...
-Якая сумная гісторыя! – расхвалявана сказала Каця, а па яе шчаках цяклі слезы.
-Бывай, Каця, - сказаў на развітанне бусел. – Я спадзяюся, што ты не забудзеш сенняшняе наша падарожжа.
-Бывай, сябра! – развіталася з буслам Каця.
Бусел узмахнуў крыламі і ўляцеў.
Каця напісала сачыненне за поўгадзіны. Яно пачыналася так: “На планеце жыве шмат жывел, маленькіх і вялікіх. Яны могуць лятаць і плаваць. Але як да іх адносяцца людзі?..”

             в. Мормаль,Таццяна Бандарчук.

                 Не засталіся  ў бяде.

Было гэта зімой, у студзені. Я ўбіраў свой двор ад снега, як раптам да мяне прыбег сябар Дзіма і, адкрыўшы край свайго паліто, паказаў дзвюх шчанюкоу. Зусім схуднелыя, яны дрыжалі ад холаду і жаласна пішчалі. Сябар расказаў, што знайшоў іх каля свайго хлеву, яны прытуліліся да сцяны.
Я прыняў рашэнне накарміць і напаіць, а пасля абагрэць маленькіх сабачанят.
Зрабіўшы гэта, мы падумалі з сябрам аб тым, што неабходна пабудаваць жылле для “братоў нашых меншых”. Праз які час “жылле” было ўжо гатова. Яно ўяўляла сабой невялікі домік з цэглы і шыферу, прыбудаваны да хлеву, які ўнутры быў засцелены саломай.
Усе гэта мы зрабілі з вялікай ахвотай, каб дапамагчы шчанятам. Паколькі ў нас з сябрам ужо былі свае гадаванцы, маленькім шчанятам у нас не хапала месца.
Але ўсе ж шчаняты не засталіся ў бядзе: назаўтра іх узяў да сябе дзядзька майго сябра!

            в. Пасадскія,Дзмiтрый Федчанка.


             ЛЮБIМЫЯ МЫШКI.

Аднойчы мой маленькі брат прынес белую мышку, якую яму падарыў сябар. Яна мне вельмі спадабалася, і я пачала даглядаць яе і карміць.
Праз пэўны час у нашай мышкі з’явіліся маленькія мышаняты. Мама-мышка клапацілася аб іх, хавала ў норку, карміла, чысціла.
Праз пэўны час у нашай мышкі з’явіліся маленькія мышаняты. Калі мышаняты падраслі, мы пакінулі сабе маму-мышку і адну яе дачку, а астатніх дзетак раздалі сваім знаемым.
Я часта назіраю за сваімі выхаванкамі. Яны любяць чысціню, таму часта мыюцца. Кармлю я іх капустай, батонам, чыпсамі, кавалачкамі сала, а летам збіраю для іх траўку.
Мышкі смешна ўзбіраюцца на сцены сваей хаткі, могуць забрацца мне ці майму брату на плячо, пад адзенне, могуць зазірнуць у вуха.
Яны надзвычай цікавыя і я іх люблю!

               г.Брэст,Наталля Салаўева.
                                                       

               ЖЫЦЦЕ БУСЛОў.

Гэтыя прыгожыя птушкі ў нас не гняздуюцца, але мы вельмі часта за імі назіраем, калі яны прылятаюць да нас на свае паляванне – лавіць рапух (палявых жаб). Няспешна і ганарліва ходзяць яны па полю, выглядаючы здабычу. Часцей за ўсё буслы палююць не там, дзе высокая трава, а там, дзе скошаная, каб лепей было ўбачыць рапух.
Напрыканцы дня, калі паляванне скончана, птушкі ўздымаюцца на вялізныя дрэвы ці на тэлеграфныя слупы і пачынаюць шчоўкаць сваімі доўгімі дзюбамі, нібы перагаворваючыся. Побач з нашай хатай таксама ёсць аблюбаванае бусламі месца адпачынку. Гэта вялікая старая ліпа, дзе іх можна назіраць кожны год.
Асабліва шмат буслоў збіраецца пасля дажджу. Адны прылятаюць на поле, бо менавіта тады  рапухі становяцца вельмі лёгкай здабычай, другія трымаюцца каля ракi.
У жніўнi, калі ідзе сенакос, поле выглядае белым ад вялікай колькасці гэтых цудоўных птушак. Нягледзячы на роў трактароў, буслы паважна ідуць услед за імі і збіраюць свой “ураджай”.
I вось ужо на парозе восень. Надыходзіць час, калі птушкі збіраюцца разам, каб ляцець у вырай. Глядзючы на буслоў, разумееш, чаму менавіта гэтая птушка лічыцца на Беларусі сімвалам шчасця і дабрабыту ў доме. Iснуе адна даўняя легенда пра ўзнікненне гэтай прыгожай птушкі.
Калісці хадзіў Бог па зямлі і збіраў розную нечысць: змей, жаб, яшчарак. Усіх за дзень сабраў. Вечарам Бог перадаў торбу прастому мужыку, селяніну, каб той адразу ж выкінуў яе на край света, і папярэдзіў яго, што торбу нельга развязваць. Мужык пайшоў, але па дарозе падумаў: “Чаму я павінен ісці ноччу на край света? Пайду лепш раніцай!”
Прыйшоў мужык дамоў, павячэраў, да і лег спаць, а сваёй жонцы загадаў не дакранацца да торбы і не развязваць яе.
Але жонка яго была жанчына дапытлівая і падумала: “Ды што стане з таго, калі я загляну ў торбу адным толькі вокам? Ды ніхто і не здагадаецца!”
Але, як толькі жанчына развязала торбу, пачаўся грукат, потым раптам усё супакоілася, а торба аказалася пустая. Тым часам уся нечысць папаўзла і паскакала на волю.
Разгневаўся Бог на мужыка і яго жонку, ператварыў іх у птушак і загадаў ім, іх дзецям, унукам і праўнукам заставацца на ўсе жыццё птушкамі і збіраць змей, жаб і яшчарак.
З тых пор людзі называюць гэтых птушак бусламі, а буслы пачалі жыць каля чалавека.
Вось такая цікавая легенда.

                Галя Красоўская.

                ВАСЯ I ПУХ.

Аднойчы зімовым ранкам я спытала ў маці аб яе дзяцінстве. I яна мне расказала аб сваіх жывелах, якія жылі трыццаць год назад побач з ею. А пачала свае апавяданне яна так:
“Калі я была маленькай, у нас жылі два прыгожых, вяселых кацяняці – Вася і Пух. Вася быў вялікі, чорны і вельмі сур’езны кот, а Пух – наадварот, малы, белы, пушысты і зусім несур’езны. Любілі мы іх аднолькава, хаця яны і адрозніваліся адзін ад аднаго.
Пух і Васька заўседы былі разам: разам елі, спалі, гулялі. Калі яны засыпалі, мая малодшая сястра клала іх на ложак і накрывала коўдрай, а каты абдымалі адзін аднаго, ды так і спалі.
Аднойчы старую Мурку, маці Пуха і Васі, збіла машына. Мы ўсей сям’ей хадзілі яе хаваць і ўзялі з сабой катоў. Нам усім было шкада Мурку.
Адразу жа пасля гэтага здарэння Пух знік. Дзе мы толькі яго нi шукалі! Усю веску абыйшлі, але Пуха так і не знайшлі. Застаўся з намі толькі Васька.
Праз тыдзень мы з сястрой пайшлі на могілку Муркі. Яшчэ здалек мы ўбачылі ў тым месцы, дзе яна была пахавана, нешта белае. Калі мы з сястрой падышлі бліжэй, то ўбачылі на могілке нашага Пуха, які ўжо не дыхаў...”
Вось якую сумную гісторыю расказала мне маці.

             г.Вілейка,Вольга Колтун.                                                        

                   ЧОРНЫ.

Чорны, наколькі ен памятаў, з тых пор, як апынуўся на вуліцы, ніколі не быў даверлівы да людзей. Але гэтая, нечакана адкуль прыбегшая дзяўчынка выклікала ў яго сімпатыю. Ен не ашчэрыўся, нават калі малая абхапіла яго за шыю. Чорны раптам адчуў нейкую асалоду, ен расслабіўся і даверліва прыціснуўся кудлатай галавой да цепленькіх маленькіх ручак, якія лашчылі і абдымалі вялікага сабаку. Чорны заплюшчыў вочы і, задаволены, задрамаў. Не супраціўляўся ен і тады, калі дзяўчынка злегку пацягнула яго за поўсць. Чорны бездакорна пакрочыў за ей. Ен ішоў па вялікаму гораду і больш не адчуваў сябе безабаронным. Ен ішоў за дзяўчынкай, і нешта большае, чым давер, прымушала яго ісці за ей.
Не затрымаўся Чорны і перад дзвярыма, з-за якіх чулася прыемная меладычная музыка. Ен пераступіў парог так, быццам гэта была яго кватэра, быццам тут жылі яго сапраўдныя гаспадары. Магчыма, яго інстынкт падказаў, што тут яму не зробяць дрэнна.
З-за дзвярэй пачуліся цяжкія крокі і на парозе ўзнікла старая высокая жанчына.
-Вераніка... – і яна раптам змоўкла. – Хто гэта?
-Бабулечка, гэта, разуемееш, сабачка. Я яго на вуліцы знайшла. Бабулечка, разуемееш, ен хоча дадому. Я яго буду карміць, гуляць з ім. – Вераніка гаварыла таропка, збіваючыся. Яна хвалявалася, каб бабуля не выгнала гэтага прыгожага сабачку.
Чорны ўвесь час маўчаў, ен толькі пераводзіў позірк то на бабулю, то на дзяўчынку. Здавалася, сабака разумее, што гаворка ідзе пра яго.
Бабулі Чорны спадабаўся яшчэ з першага погляду, і яна ціха прамовіла:
- Ну, хадзем. Што ж вы стаіце на парозе?
Чорны пакрочыў за дзяўчынкай, цяпер ен бачыў у ей адзіную гаспадыню.


Сабака прызвычаіўся да ўсяго новага і раніцай, бывала, часінамі гойсаў з малой па хаце. Ен даганяў дзяўчынку, хапаў яе сваімі мяккімі лапамі і жартаўліва пакусваў маленькую ручку. Дзяўчынка падала на канапу і, заліваючыся вяселым звонкім смехам, спрабавала ўцякчы. Гэта ей удавалася, і час ад часу яна бегла да бабулі ў другі пакой і, радасна падскокваючы і пляскаючы ў далоні, дакладвала:
- Бабулька! А я ад сабачкі ўцякла! Ой, бабулечка, ен бяжыць сюды!
Бабулька таксама была ў захапленні. Яна на хвіліну адкладвала кнігу, здымала акуляры і, быццам ўслухоўваючыся ў тое, што тварылася ў хаце, шаптала: “Добра, добра. Добры сабачка, добры.”
Яна бясконца шэптам паўтарала “добра” і радавалася, напэўна, не менш за сваю ўнучку.
Так у дом, дзе жыла бабулька з унучкай, прыйшла нечаканая радасць.
              .
Цяпер Чорны не ўяўляў свайго жыцця без сваей гаспадынькі.

Ен не мог нават уявіць, што так здарыцца. Не было нават моцы ўзняцца і адысці ўглыб двара. Моцна балела плячо, а ў вушах у яго стаяў той злосны, нейкі нечалавечы крык: “Вон, вон з хаты, псіна!” I нечыя злыя вочы…
Пасля ен успомніў усе. I таго мужчыну, які з’явіўся ў той момант, калі Чорны скочыў на канапу да дзяўчынкі. I крыкі, і плач. Здаецца, плакала дзяўчынка. Чорны тады не вытрымаў, ірвануўся да мужчыны, але яго адразу адкінула назад. У вачах пацямнела і здалося, што вакол шмат каляроў, гэтак звінела ў вушах. Потым, калі ачуняў, Чорны ізноў кінуўся да мужчыны, але не хапала сіл. Ен за нешта зачапіўся і, зваліўшыся, ужо не змог узняцца. Затым ен адчуваў, як яго валаклі, а потым кінулі вось тут, ля пад’езда.
Тут ен праляжаў увесь вечар. Міма праходзілі людзі і кідалі на яго жаласлівыя позіркі. Але ніхто да Чорнага не падыходзіў, усе прыспешвалі крок і ішлі сваей дарогай.
Чорны не заўважыў, як надышла ноч. Магчыма, ен заснуў... Над галавой ярка свяціліся зоркі, у кватэрах гарэла святло.
Звінець у вушах перастала, у вачах прасвятлела. Чорны ўзняўся і, хістаючыся, падаўся на вуліцу
I зноў адзін...

             В.Навинка,Алеся Батырова

                НАЧНАЯ ПЕСНЯ.


Змрок паціху апускаецца на веску. Вечарэе. Засынае веска. Заціхаюць навокал гукі. I раптам: «Дзінь, дзінь, дзінь!» З будкі выскоквае сабака і радасна кідаецца на шыю другому псу, такому ж, як і ен, толькі без ланцуга. Ен скача вакол сябра і ад шчасця павісквае. Ды хутка сябра знікае зноў.
Застаўшыся ў адзіноце, сабака спрабуе кінуцца ўслед, але ланцуг груба вяртае яго назад – сабака ледзь не выварочвае сабе шыю.
Некаторы час сабака пільна ўглядаецца ў цемру і раптам пачынае скавытаць. Спачатку жаласна, ціха, а потым усе грамчэй, жудасней разносіцца па весцы сумная сабачая песня.


           СУСТРЭЧА   ў ЛЕСЕ.

Аднойчы мы з татам вярталiся ад бабулi на канi. Сонца ўжо даўно села. Сонны вецер лянiва гнаў з палеў водар кветак, лета i яшчэ чагосьцi, ад чаго кружылася галава i рабiлася гэтак легка-легка.
Мы заехалi ў лес. Тут панаваў паўзмрок. Сюды нават не далятаў ветрык. Калесы плаўна пагойдвалiся, закалыхваючы мяне. Я закрыла вочы. “Якi цудоўны вечар,” – падумалася мне. I раптам  здалося, што ззаду нешта трэснула. Я расплюшчыла вочы i прыўзняла галаву. У лесе зусiм сцямнела, толькi месяц асвятляў наш шлях. Я прыслухалася i пачула нечыя крокi. Непадалеку мiльгануў чыйсцi цень..
Цяпер я ўжо добра бачыла, што той, хто ззаду, не адстае, але i не даганяе нас. Той нехта невядомы трымаўся на адлегласцi. Разгледзiць незнаемца мне перашкаджалi дрэвы.
- Тата, - цiха прагаварыла я, - там ззаду нехта есць...
Мы ехалi яшчэ колькi часу, але вось лес пачаў паступова радзець. Не спыняючы каня, тата перадаў мне лейцы:
- Едзь далей, а я пагляджу, хто там... – сказаў мне тата.
Ен бясшумна спрыгнуў i гэтак жа бясшумна схаваўся за дрэвамi.
Я захвалявалася: а што калi там якi звер? Праехаўшы колькi крокаў я не вытрымала i спынiла каня.
Тата прыйшоў хвiлiн праз дзесяць. Нечаму усмiхаючыся, ен сеў на калесы i крануў лейцы.
- Тата, хто там быў? – запыталася я.
- Аленiк, маленькi аленiк. Бег за намi. Мабыць, ад матулi адбiўся. А можа, з ей якая бяда здарылася. Пачуў мяне. Усе стаяў, глядзеў, а падыйсцi не адважыўся, пайшоў у лес.
Тата змоўк, углядаючыся ў цемру. Я кранула яго за рукаў:
- Тата, а ен адшукае сваю мацi? Праўда?
- Адшукае, абавязкова, - адказаў тата i падагнаў каня.
Недзе паблiзу забрахаў сабака. Мы пад’язджалi да вескi.

             в.Навінка, Алеся Батырава.

             Цімох вярнуўся да мяне.

Я вельмі люблю звяроў, а асабліва зайцаў.
Аднойчы ў траве я знайшла маленькае зайчаня і прынесла яго дадому. Назвала  яго Цімохам, або Цімошкам. Зайчык рос на вачах. Калі Цімох стаў дарослым, яму захацелася пабегаць па лузе. Я баялася, што ен уцячэ ад мяне, але ўсе ж такі вырашыла даць яму пабегаць. Але Цімох нікуды не ўцек, а вярнуўся да мяне!
Мы з Цімохам сталі сапраўднымі сябрамі.
 
        п/а Туркова, Ганна Яроменак.

         ДЫМКА  і   КЭЦі .

У маім доме з’явіўся Кэці (так я вырашыла назваць кацяня, якое знайшла каля сваей школы).
Адразу  пасля яго з’яўлення ў нашай хаце стала вельмі весела, а мая адзінота, якая была раней, непрыкметна знікла.
Кэці цікавіцца ўсім, што есць навокал. Яму хочацца ведаць кожны куточак у хаце і ў двары.
Па характару ен спакойны кот. Яму больш падабаецца спаць, чым гуляць на вуліцы.
Аднойчы Кэці цяжка захварэў, і мы адразу  павезлі яго да ветэрынара, бо вельмі хваляваліся. Але ўсе скончылася добра. Кэці зноў бадзеры.
Пасля з’яўлення ў хаце Дымка, майго другога ката, Кэці стаў для яго сапраўдным настаўнікам. Ен навучыў малога ўсяму, што ведаў сам. Кэці для Дымка, як маці. Яны цяпер неразлучныя. Многія нават дзівяцца, калі бачаць, як каты гуляюць ці спяць разам.
Цяпер я нават не ўяўляю свайго жыцця без Кэці і Дымка. Я ніколі не разумела, як некаторыя людзі могуць жорстка абыходзіцца з жывеламі...

           Г.Докшицы, Цесса  Ирына

           ЕН ЖЫў У НАС  ДОУГА.

У нас з’явіўся Буран. Гэта быў сабака пароды аўчарка. Па знешняму выгляду ен нагадваў ваўка. Ен быў добрым вартаўніком. Аніякі злодзей не мог увайсці ў наш двор.
Але аднойчы здарылася бяда. Наш Буран захварэў. Ен нават не мог узняцца з месца, каб паесці, толькі ляжаў і скавытаў.
Мы зрабілі ўсе, што змаглі. Некаторыя прапанавалі нам усыпіць яго, але на гэта мы не адважыліся.
Мучыўся Буран два тыдні. У апошні дзень жыцця ен нават не расплюшчыў вочы. Усе мы ўжо адчувалі бяду, але хацелася верыць у лепшае.
 На наступную раніцу яго не стала…

              г. Докшыцы, Iрына Тесса.

                 НЕЗВЫЧАЙНАЯ СУСТРЭЧА.

Аднойчы летам я разам з татам вырашыла паехаць у лес. Калі мы ўжо вярталіся дадому, то ўбачылі ваверачку. Яна сядзела на дрэве і трымала ў лапках шышачку.
Мы падышлі бліжэй, і я застыла ў захапленні. Я ніколі не бачыла так блізка жывой ваверачкі. Яна таксама зацікаўлена разглядвала мяне сваімі чорненькімі вочкамі, падобнымі на бусінкі. Уся яна была рыжанькая, а на хвосціке беленькі кончык.
У мяне з сабой якраз быў пачастунак для яе. Я ўзяла грыб з свайго кошыка і працягнула ей. Ваверка спачатку спужалася і пабегла да дупла. Тады мы вырашылі пакінуць некалькі грыбоў каля дрэва, на якім яна сядзела, і адыйсці крыху далей, каб не палохаць яе.
Як толькі мы адышлі, ваверка адразу ж вярнулася, схапіла грыбы і пабегла назад да дупла.
Калі мы ўжо пайшлі з лесу, наша новая сяброўка скакала па галінках дрэў за намі, нібы развітваючыся.
Праз некаторы час мы з татам зноў прыйшлі на тое ж месца і ўбачылі, што ў ваверкі з’явіліся ваверчаняты. Маленькія ваверачкі весела скакалі па дрэвах і былі вельмі падобныя адна на адну.
Калі мы прышлі дадому, тата яшчэ многа чаго расказаў мне пра лясных жыхароў.

               в. Вялікая Гаць,Марына Леановiч.

                  ПРЫГОДЫ  КАТОЎ.

Ноччу, калі гаспадары кладуцца спаць, іх каты заўседы збіраюцца ў адным пакоі, каб паразмаўляць. Маленькі Персіян расказвае, як ен вучыцца паляваць. Аднойчы ен злавіў маленькае мышаня, пашкадаваў і адпусціў. Кнопка распавядае пра сваіх кацянят і ранейшых гаспадароў, якія іх не вельмі любілі. Луіза разважна гаворыць пра тое, як яна гуляла па лузе, і пра тое, што там было шмат кветак і траў.
Калі гадзіннік праб’е дванаццаць, усе каты ідуць паляваць. Але гэта не падобна на сапраўднае паляванне, хутчэй на гульню. Часцей за ўсе каты сустракаюцца з мышамі, каб паразмаўляць.
Персіян зноў сустрэў маленькае мышаня, якое зусім нядаўна адпусціў, і яшчэ раз папрасіў у яго прабачэння. Луіза вядзе размову з мышкай Прыгажуняй аб тым, як трэба сачыць за сваей поўсцю, каб яна заставалася шаўкавістай. Кнопка, як заўседы, размаўляе з шматдзетнай мамай-мышкай аб сваіх дзетках. А Мірон тым часам дзеліцца жыццевым вопытам з мышыным важаком.
Вось так. Так што мышэй каты ядуць толькі з вялікага голаду!
Я лічу, што канец свету наступіць тады, калі людзі перастануць разумець адзін аднаго!
Я часта мару аб тым, каб у мяне быў свой дом для сабак і катоў. Я не магу спакойна глядзець, як у нашай мясцовасці ходзяць бяздомныя каты ці сабакі, альбо калі гаспадары іх не кормяць. Некаторыя з так званых “гаспадароў” нават будку зрабіць не могуць для сваей жывелы!
Дзяўчынкі з майго класа - Ермакова Алена, Калядзіна Юля і я – вырашылі карміць бяздомных сабак і катоў. А нядаўна мы з Аленай задумалі зрабіць будку для Кузі – сабакi, ў якога есць гаспадары.
У нашай весцы няма бяздомнага ката ці сабакі, якому б я не спрабавала знайсці новага гаспадара. Часцей за ўсе мне гэта ўдаецца, а калі не – жывела застаецца ў мяне, пакуль я не знайду для яе надзейных людзей.
Я хачу, каб людзі памяталі, што “мы ў адказе за тых, каго прыручылі”!

                   
              в. Мягуны,Юля Лiсаковiч.


                 

Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Друзья сайта
  • Общества защиты животных
  • Наш опрос
    Сколько вам лет?
    Всего ответов: 523
    Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0
    Форма входа
    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz